ТГМ 3Т
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Транспартная гусенічная машына ТГМ 3Т «Маскіт» — беларуская хуткаходная плаваючая гусенічная машына, прызначаная для забеспячэння манеўраных дзеянняў вайсковых падраздзяленняў ва ўмовах бездарожжа і перасечанай мясцовасці.
Remove ads
Апісанне
Корпус ТГМ 3Т — адкрыты, герметычны. Агрэгаты размешчаны па ўсёй машыне з мэтай забеспячэння аптымальнага разважвання: сілавы агрэгат, які складаецца з дызельнага рухавіка і аўтаматычнай каробкі пераключэння перадач, размешчаны ў сярэдняй частцы, механізм павароту — у насавой, а блок астуджэння — у кармавой частцы ля левага і правага бартоў. Месцы для кіроўцы і пяці пасажыраў размяшчаюцца вакол сілавога агрэгата.
Хадавая частка — гусенічная, якая на кожным з бартоў складаецца з пяці апорных каткоў з індывідуальнай тарсіённай падвескай і вядучага катка. Пераадоленне водных перашкод ажыццяўляецца ўплаў за кошт перамоткі гусеніц.
У базавым варыянце машына не ўзброена, аднак яе канструкцыя і кампаноўка дазваляюць усталёўваць рознае ўзбраенне[2]:
- 30-мм аўтаматычны станковы гранатамёт АГС-17.
- 12,7-мм станковы кулямёт НСВ-12,7.
- СТРК «Малютка», «Метыс», «Фагот», «Конкурс», «Шэршань».
- ПЗРК «Ігла».
Remove ads
Мадыфікацыі
Канструкцыя машыны мяркуе магчымасць яе шырокага мадыфікавання, у прыватнасці — стварэнне варыянтаў з пяццю і шасцю апорнымі коўзанкамі, з адкрытым і закрытым корпусам, з усталяванымі вадамётным або вінтавымі рухавікамі для фарсіравання водных перашкод[2][3].
Машыны на базе ТГМ
- «МОСКИТ» — супрацьтанкавы ракетны комплекс на базе ТГМ-3Т[4]. Прызначаны для паразы нерухомых і рухомых наземных мэт — сучаснай бранятанкавай тэхнікі з дынамічнай абаронай брані, абарончых збудаванняў; нізкалётных верталётаў і маламерных надводных караблёў у любы час сутак, пры неспрыяльных умовах надвор’я на мясцовасці з любым рэльефам. Вытворца — Мінатор-Сэрвіс.
- «Kiwi» — машына РЭБ на базе платформы «Маскіт».
Гл.таксама
Зноскі
- 5 февраля 2005 года впервые будет отмечаться День вооружения(недаступная спасылка). Пресс-релизы. Министерство обороны Республики Беларусь (3 лютага 2005). Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2012. Праверана 10 лістапада 2010.
- Транспортная гусеничная машина (ТГМ) 3Т . Предприятие «Минотор-Сервис». Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2012. Праверана 10 лістапада 2010.
- Транспортная гусеничная машина ТГМ 3Т Москит . Разработка военной техники. Минотор-Сервис. Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2012. Праверана 10 лістапада 2010.
- Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2015. Праверана 9 снежня 2018.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads