ТЕТ (тэлеканал)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
ТЕТ — украінскі тэлеканал. Пачаў вяшчанне ў 1992 годзе.
Remove ads
Гісторыя
Канал «ТЕТ-А-ТЕТ» быў заснаваны ў 1992 годзе як адзін з першых прыватных тэлеканалаў ва Украіне. Ён пачаў эфірны паказ на 30-м кіеўскім канале. Спачатку на тэлеканале ў 1992 годзе былі невялікія блокі з паказу: фільмаў і праграм асабістай вытворчасці. З часам сетка пашыралася, з’явіліся навіны. У 1995 годзе ў тэлеканала пачаліся праблемы з трансляцыяй. Нацыянальны савет Украіны па тэлебачанні даў ТЕТу і ТРК Кіеў адну і тую ж частату вяшчання. І толькі ў 2003 годзе ўся гэтая калізія з частатой была вырашана з дапамогай новага менеджменту тэлеканала ТЕТ. ТЕТ атрымаў ліцэнзію на 42-м месцы, а ТРК Кіеў застаўся на 30-м. Яны абодва атрымалі магчымасць вяшчаць 24 гадзіны ў суткі.
Ад 24 красавіка 2004 года ў эфіры ТЕТ прадстаўлены розныя жанры тэлевізійных забавак: рэаліці-шоу, ток-шоу, тэлесерыялы, гумарыстычныя праграмы, мультфільмы, спартыўныя трансляцыі. На тэлеканале ТЕТ няма палітычных праграм, у тым ліку і выпускаў навін, акрамя навін свецкага і спартыўнага характару. Пакрыццё канала складае 91,9 % тэрыторыі Украіны.
Remove ads
Пакрыццё
Эфірнае — больш за 95 % тэрыторыі Украіны, кабельнае, спадарожнікавае, лічбавае DVB- T2.
Эфір
Серыялы
Праграмы
- Краіна У
- Багіня шопінгу
- Панянка-сялянка
- Дамачкі руляць
Мультсерыялы
- Мульцік з Лунцікам
- Шоу Гарфілда
- Смурфікі
- Даша-следапыт
- Наперад, Діега!
- Сярдзітыя птушкі
- Фіксікі
- Маша і Мядзведзь
- Белка і Стрэлка. Гарэзная сямейка
- Смяшарыкі. Пін-код
- Смяшарыкі. Новыя прыгоды
Паходжанне і мова кантэнту
Па выніках маніторынгаў актывістаў кампаніі «Байкот расійскага кіно», за перыяд з 8 па 14 верасня 2014 года на тэлеканале ТЕТ дэманстравалі 4 г. 45 хв. расійскага кантэнту ў суткі.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads