Табага-Кіс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Табага-Кісmap
Remove ads

Таба́га-Кіс (англ.: Tobago Cays) — група малых астравоў і скал у складзе архіпелага Грэнадзіны. Агульная плошча — 0,25 км². На астравах створаны аднайменны марскі запаведнік. Яго тэрыторыя ахоплівае 5,7 км².

Хуткія факты Табага-Кіс, Характарыстыкі ...

Табага-Кіс утвораны на вулканічным падняцці эпохі міяцэна. Паверхня астравоў сфарміравана асадкавымі пародамі. У наваколлях месціцца доўгі каралавы рыф Падкова.

Клімат трапічны, вельмі засушлівы.

Флора прадстаўлена ксерафітамі. Фаўна — пераважна марскімі птушкамі і яшчаркамі. Сезонна на астравах размножваюцца марскія чарапахі. Марскія воды каля Табага-Кіс населены рэдкімі відамі каралаў.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads