Віленскае таварыства сяброў навук
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віленскае таварыства сяброў навук (Towarzystwo Przyjaciół Nauk w Wilnie) — гістарычнае таварыства, грамадская арганізацыя, якая існавала ў Вільні ў 1907—1940 гадах. Мэты: даследаванне гісторыі, этнаграфіі і культуры Літвы, Беларусі і Польшчы.
Remove ads
Выдавецкая і навуковая дзейнасць
Заснавана па ініцыятыве Альфонса Парчэўскага. Дзейнасць Таварыства была накіравана на развіццё рэгіянальных даследаванняў (вывучэнне гісторыі Літвы з пункту гледжання гісторыі, этнаграфіі, прыроды і статыстыкі) і ў цэлым польскай навукі, літаратуры і мастацтва ў віленскім рэгіёне.
Таварыства ў першай палове XX стагоддзя, нароўні з Віленскім універсітэтам, мела вялікае значэнне. Выдаваўся «Rocznik Towarzystwa…» («Штогоднік таварыства…», 1907—1922), «Атэнеум Віленскі» (1923—1939), дзе распавядалася пра мінулае Рэчы Паспалітай, Вялікага Княства Літоўскага, даваліся дакументы, бягучая гістарычная бібліяграфія. Членамі ці членамі-карэспандэнтамі Таварыства з’яўляліся Тадэвуш Чахаўскі, Стэфан Эрэнкройц, Людвік Каланкоўскі, Юзаф Мантвіл, Генрык Няводнічанскі, Эліза Ажэшка, Станіслаў Пігонь, Чэслаў Янкоўскі, Уладзіслаў Захорскі і інш[1][2][3].

Была сабрана вялікая бібліятэка: там знаходзіліся рукапісы Адама Міцкевіча, Яна Карловіча, Яна Шванскага, этнаграфічныя даследаванні Міхала Федароўскага і Казіміра Французовіча, лісты Францішка Багушэвіча і інш. Цяпер гэта знаходзіцца ў літоўскіх архівах[4].
Пасля 1939 года для Таварыства, як і для многіх іншых польскіх навуковых і культурных устаноў, пачаўся складаны перыяд. Апошні кіраўнік Таварыства прафесар Станіслаў Касцялкоўскі быў арыштаваны ўлетку 1941 года і адпраўлены ў ссылку на Урал. У 1941 годзе, пры нямецкай акупацыі, Таварыства спыніла сваю дзейнасць. Касцялкоўскі, вызвалены пасля пачатку германа-савецкай вайны ў студзені 1942 года, быў эвакуіраваны ў Іран разам з войскам Андэрса[5][6].
Remove ads
Старшыні Таварыства
- Ян Курчэўскі (1907—1916)
- Уладзіслаў Захорскі (1916—1927)
- Альфонс Парчэўскі (1927—1933)
- Марыян Здзяхоўскі (1933—1938)
- Станіслаў Касцялкоўскі (1938—1940)
Зноскі
- Каханоўскі Г. Гістарычныя таварыствы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 14−15. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Цыбуля В. А. Таварыства сяброў навук // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — С. 224. — 703 с. — 10 000 экз.
- Lowmianski H. Bibliografia zawartości «Atenum Wileńskiego». Pamiętnik Biblioteki Kórnickiej, 1983, z. 20, s. 227−259.
- Гасюнас Ст. Из художественных хранилищ // Вильнюс. — Вильнюс: 1996. — № 6. — С. 98−114. — ISBN 02336-2203.
- Жыццёвы шлях Станіслава Касцялкоўскага − прафесара Віленскага ўніверсітэта Стэфана Баторыя // Ян Булгак і культура заходнебеларускага рэгіену з ХІХ ст. да Другой сусветнай вайны: зб. навуковых артыкулаў. — Гродна: ГрДУ, 2009. — ISBN 978-985-515-140-2.
- Бездэль В. Я. Беларускія вучоныя ў канцы XVIII−XIX стст. у кантэксце развіцця еўрапейскай навукі // Вестник молодого учёного международного ун-та МИТСО. Сб. научных статей. — Мн.: Международный ун-т МИТСО, 2019. — С. 14.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads