Тагіянскія астравы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тагіянскія астравыmap
Remove ads

Тагіянскія астравы (індан.: Pulau Togian) — архіпелаг у заліве Таміні з 56 астравоў і рыфаў. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча — 180,1 км². Насельніцтва ў 2010 г. — каля 40 000 чал.

Хуткія факты Тагіянскія астравы, Характарыстыкі ...
Remove ads

Прырода

Тагіянскія астравы месцяцца на поўдні — паўднёвым цэнтры заліва Таміні. Маюць вулканічнае паходжанне. Сфарміраваліся ў выніку падняцця сушы і апускання ўзроўню акіяна каля 10 — 8 тысяч гадоў таму. Найвышэйшы пункт — 542 м. Вакол астравоў узніклі каралавыя рыфы.

Клімат марскі экватарыяльны. На працягу года сярэдняя тэмпература застаецца практычна нязменнай.

Прырода астравоў адрозніваецца значным багаццем. На схілах гор і пагоркаў захаваліся трапічныя лясы. На астравах жывуць рэдкія віды птушак, шматлікія яшчаркі, макакі, чарапахі, дзюгоні, матылі. Вялікую цікавасць прадстаўляе падводны свет мясцовых каралавых рыфаў, населеных 596 відамі рыб.

Remove ads

Насельніцтва і культура

На астравах месціцца 36 вёсак. Згодна перапісу 2010 г., у іх жыло каля 40 тысяч чалавек. На самой справе, многія мясцовыя жыхары, зафіксаваныя перапісам, стала жывуць на ўзбярэжжы Сулавесі або ў гарадах, наведваюць астравы толькі некалькі разоў у год. Карэннае насельніцтва Тагіянскіх астравоў — баджа, якія размаўляюць на асобным мясцовым дыялекце, займаюцца рыбалоўствам, зборам малюскаў і водарасцяў, марскім гандлем. Аднак большасць сучаснага насельніцтва складаюць перасяленцы-мінахасы.

Remove ads

Турызм

Тагіянскія астравы — важны турыстычны цэнтр Сулавесі. У нашы дні ён фарміруе аснову мясцовай эканомікі. Астравы наведваюць аматары нырання з аквалангам і адпачынку на пляжах. Узровень інфраструктуры пакуль значна саступае іншым турыстычным цэнтрам Інданезіі. Асаблівыя праблемы ўзнікаюць з марскім транспартам.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads