Тадэвуш Валянскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тадэвуш Валянскі (польск.: Tadeusz Wolański; 17 кастрычніка 1785, Шаўлі — 16 лютага 1865, Рыньск) — польскі гісторык і археолаг, калекцыянер.
Афіцэр напалеонаўскай арміі, удзельнічаў у кампаніі 1812 года, кавалер Ганаровага Легіёну. Пазней жыў у Рыбітвах пад Пакосцяй (Вялікая Польшча).
Remove ads
У навуцы
Займаўся гісторыяй, археалогіяй; быў вядомым калекцыянерам твораў мастацтва, асабліва манет і медалёў, асабліва грэчаскіх і рымскіх, збіраў г.зв. «старажытнасці» тутэйшыя[3] і іншаземныя, мінералы, ракавіны, насякомых (абшырная калекцыя матылёў), птушак. Вядомая была яго вялікая бібліятэка.
Прапагандыст усебаковай падтрымкі для ўсіх польскіх археалагічных збораў.
Пасля яго смерці частку збораў атрымала Кракаўскае навуковае таварыства, а яго «егіпецкія фігуркі» (быццам з па-над Балтыкі), трапілі ў зборы Кракаўскага ўніверсітэта.
Аўтар гіпотэзы пра старажытнае славянскае засяленне земляў ад Балтыйскага да Чорнага мораў, ад Палярнага кругу да Карпатаў, пра славянскае паходжанне помнікаў культуры Персіі, Этрускіі, Егіпту (лучна з клінапісам і тэкстамі зараастрызму), пра славянскае паходжанне этрускаў, пра замацаванне гэтай старажытнай цывілізацыі ў тэкстах, пісаных г.зв. славянскімі рунамі.
Remove ads
Ацэнкі
Частка навуковых поглядаў Валянскага ацэньваліся яшчэ пры яго жыцці як фантастычныя, а сам Валянскі — як алхімік, масон, славянафіл, шукальнік філасофскага каменю і эліксіру вечнай маладосці. Разам з тым ужо сучаснікамі адзначаліся шматбаковасць яго навуковых заняткаў, яго шчырая захопленасць археалогіяй.
Сям’я
Сын Яна Валянскага, раднага пры двары Станіслава Аўгуста, вядомага даследніка прыроды і алхіміка, і Яны дэ Бух. Хроснік Т. Касцюшкі. Жанаты з Вільгельмінай Шрэтар.
Працы
- Wolański Tadeusz. Wyjaśnienie znaczenia napisów na etruskich pomnikach, 1846.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads