Таемнае

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тае́мнае — возера ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Размешчана ў 30 км на поўдзень ад Брэста за 1,5 км на поўнач ад вёскі Дубіца. Уваходзіць у склад Брэсцкай групы азёр.

Хуткія факты Таемнае, Морфаметрыя ...

Таемнае знаходзіцца ў басейне Заходняга Буга. Плошча возера складае 0,16 км². Найбольшая глыбіня возера — 3,8 м, сярэдняя — 1,3. Даўжыня возера складае 0,47 км, найбольшая шырыня — 0,33 км. Даўжыня берагавой лініі — 1,3 км. Аб’ём вады ў Белым возеры складае 0,21 млн. м³. Плошча вадазбору — 3,7 км².

Катлавіна возера плоская, берагі — нізкія, забалочаныя. Бераг на ўсходзе падвышаны, пясчаны. Дно возера сапрапелістае, каля берагоў — пясчанае, месцамі глеістае. У сувязі з меліярацыйнымі працамі ўзровень вады ў возеры панізіўся на 0,8 метра. Возера слаба зарастае.

Таемнае злучанае каналам з Заходнім Бугам.

Remove ads

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-133-1.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads