Тайху

возера ў Кітаі From Wikipedia, the free encyclopedia

Тайхуmap
Remove ads

Тайху́[1] (кіт.: 太湖) — буйное возера ў дэльце ракі Янцзы, на мяжы правінцый Цзянсу і Чжэцзян (Кітай).

Хуткія факты Тайху, Морфаметрыя ...

Плошча — 2250 км² (2200—3600 км²[1][2]). Найбольшая глыбіня ў летні перыяд да 12 м[2][1]. Сярэдняя глыбіня — 2 м. Гэта трэцяе па велічыні прэснаводнай возера ў Кітаі, пасля Паянху і Дунтынху.

Тайху злучана са знакамітым Вялікім кітайскім каналам. У возеры бярэ пачатак некалькі рэк, у тым ліку Сучжоўхэ.

Асноўным промыслам на возеры з’яўляецца рыбалоўства. На возеры стаяць унікальныя вапняковыя скалы, матэрыял з якіх выкарыстоўваецца кітайскімі ўмельцамі для ўпрыгожвання традыцыйных кітайскіх садоў у рэгіёне. Вада з возера выкарыстоўваецца на арашэнне рысавых палёў.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads