Такантынс (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таканты́нс[2] (парт.: Tocantins) — рака ў Паўднёвай Амерыцы, у Бразіліі.
Даўжыня ракі 2850 км[2][3]. Плошча вадазбору 770 тыс. км²[2][3][4]. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 16,8 тыс. м³/сек[2][3] (16,3 тыс. м³/сек[4]). Утвараецца ад сутокаў рэк Мараньян і Алмас. Працякае па Бразільскаму нагор’ю, дзе ўтварае парогі і вадаспады. Ніжняе цячэнне на Амазонскай нізіне. Упадае эстуарыем у раку Пара (правы рукаў дэльты Амазонкі). Жыўленне ракі пераважна дажджавое. Разводдзе з кастрычніка да сакавіка—красавіка. Буйныя прытокі: Мануэл-Алвіс-да-Натывідадзі, Мануэл-Алвіс-Грандзі (правыя), Арагуая (левы).

Рака суднаходная на адлегласці 350 км ад вусця. На рацэ вадасховішча Тукуруі і каскад гідраэлектрастанцый. Буйныя гарады: Караліна, Імператрыс, Мараба, Тукуруі, Палмас, Уруасу.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads