Таксаплазмоз

From Wikipedia, the free encyclopedia

Таксаплазмоз
Remove ads

Таксаплазмоз — паразітарнае захворванне чалавека і жывёл, выклікаецца таксаплазмамі Toxoplasma gondii. Крыніца інвазіі — розныя віды (звыш 180) хатніх і дзікіх млекакормячых (кошкі, сабакі, трусы; драпежнікі, траваедныя, грызуны).

Хуткія факты Таксаплазмоз, МКХ-11 ...
Remove ads

Клінічная карціна

Адрозніваюць прыроджаны і набыты (востры і хранічны) таксаплазмоз. Пры прыроджаным таксаплазмозе назіраюцца гібель плоду ў чэраве маці, смерць нованароджанага ў выніку агульнай інфекцыі або пашкоджанне нервовай сістэмы, вачэй і іншых органаў.

Вострая набытая форма працякае як тыфападобнае захворванне (з высокай тэмпературай, павелічэннем печані, селязёнкі) або з паразай нервовай сістэмы (галаўны боль, курчы, ваніты, паралюшы і інш.) Часцей таксаплазмоз працякае хранічна, з субфебрыльнай тэмпературай, галаўным болем, павелічэннем лімфавузлоў і печані, паніжэннем працаздольнасці; можа суправаджацца паразай вачэй, сэрца, нервовай і іншых сістэм і органаў. Таксаплазмоз можа працякаць і ў латэнтнай (схаванай) форме.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads