Такійскі ўніверсітэт
Японскі ўніверсітэт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Такі́йскі ўніверсітэ́т[5] — адзін з найстарэйшых і найбуйнейшых унівэрсітэтаў Японіі, знакаміты таксама сваімі даследчымі лабараторыямі.
Заснаваны ў 1877 годзе як Нацыянальны ўніверсітэт у выніку зліцця трох навучальных устаноў: Сахэйко (цэнтр вывучэння канфуцыянства), Кайсэйго (заходняя культура) і Ігакуса (заходняя медыцына)[6]. З 1886 года Імператарскі ўніверсітэт, з 1897 года — Такійскі Імператарскі ўніверсітэт[5]. Сучасная назва з 1947 года[5]. У 1949 годзе да ўніверсітэта далучаны Першая і Такійская вышэйшыя школы[5].
Такійскі універсітэт мае пяць кампусаў — Хонг, Камаба, Касіва, Сіраканэ і Накана, а таксама 10 факультэтаў з 30 000 студэнтаў, у ліку якіх каля 2100 замежнікаў (што па японскіх стандартах лічыцца незвычайна буйной часткай). Хоць Такійскі ўніверсітэт мае факультэты, на якіх выкладаюць большасць акадэмічных дысцыплін, сярод іх найбольш вядомыя філалагічны і юрыдычны факультэты.
Remove ads
Вядомыя выпускнікі
- Акутагава Руноскэ (1892—1927) — японскі паэт і пісьменнік
- Эйсаку Сато (1901—1975) — прэм’ер-міністр Японіі
Зноскі
- https://www.u-tokyo.ac.jp/content/400265557.pdf Праверана 19 ліпеня 2025.
- Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 6 кастрычніка 2021.
- 施設等所在地 | 東京大学 Праверана 27 красавіка 2020.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads