Талбачык

From Wikipedia, the free encyclopedia

Талбачык
Remove ads

Талба́чык[2], Талбачынскі вулканічны масіў[2], Талбачынскі (руск.: Толба́чик) — вулканічны масіў у Расіі, на ўсходзе паўвострава Камчатка, у паўднёва-заходняй частцы Ключаўской групы вулканаў.

Хуткія факты Талбачык, Краіна ...

Масіў складаецца з двух зрослых асновамі стратавулканаў Востры Талбачык (без кратара, вышынёй 3682 м), Плоскі Талбачык (вышынёй 3140 м) і 120 пабочных вулканічных конусаў. Складзены з андэзітабазальтаў. Востры Талбачык уяўляе сабой патухлы стратавулкан з разбуранай вяршыняй. Плоскі Талбачык — стратавулкан, вяршыня якога зрэзаная двума кальдэрамі гавайскага тыпу.

Вядомыя вывяржэнні ў 1740, 1769, 1788—1790, 1793, 1904, 1931, 1939—1941, 1954 гадах. У 1975—1976 гадах адбылося моцнае вывяржэнне, якое суправаджалася ўтварэннем новых вулканічных конусаў і купалаў уздоўж трэшчын па перыферыі вулкана. Апошняе вывяржэнне адбылося ў 2012—2013 гадах.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads