Талінская епархія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Талінская епархія (эст.: Tallinna piiskopkond, да 1945 года — Рэвельская епархія) — епархія Эстонскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата з цэнтрам у горадзе Талін у Эстоніі.
Remove ads
Гісторыя
У 1817 годзе было заснавана Рэвельскае вікарыяцтва Санкт-Пецярбургскай епархіі.
10 мая 1920 года на супольным пасяджэнні патрыярха Ціхана (Бялавіна), Сінода і Вышэйшага царкоўнага савета Расійскай Праваслаўнай Царквы была прынята пастанова прызнаць Эстонскую Праваслаўную Царкву аўтаномнай, Рэвельская дыяцэзія стала самастойнай.
У 1944 годзе, калі Эстонія зноў апынулася ў складзе СССР, мітрапаліт і больш за 20 праваслаўных святароў эмігравалі на Захад. Эстонская Царква ўвайшла ў склад Маскоўскага Патрыярхату як епархія і ў 1947 годзе была пераназвана ў Талінскую і Эстонскую епархію[1].
Талінская і Эстонская епархія, па дадзеных на 1 студзеня 1965 года, улучала 90 прыходаў, у тым ліку 57 эстонскіх, 20 рускіх і 13 змяшаных.
Пастановай Свяшчэннага сінода РПЦ ад 30 мая 2011 года ў складзе Эстонскай Праваслаўнай Царквы ўтворана Нарвская епархія[2].
Remove ads
Благачынні (Дабрачынні)
- Усходняе благачынне
- Заходняе благачынне
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads