Талінская ратуша
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Та́лінская ра́туша (эст.: Tallinna raekoda) — будынак сярэднявечнай ратушы, знаходзіцца ў Старым горадзе Таліна побач з Ратушнай плошчай. Гэта адзіная непашкоджаная ратуша гатычнага стылю ў Паўночнай Еўропе[1][2].
Remove ads
Гісторыя
У пісьмовых крыніцах Талінская ратуша была згаданая ўпершыню ў 1322 годзе. У той час гэта быў аднапавярховы будынак з вапняку. У канцы XIV стагоддзя, калі гандлёвае значэнне Таліна ў Ганзейскім саюзе ўзрасло, ратушу пачалі пашыраць. XV стагоддзе — час найбольшага культурнага і гандлёвага росквіту Таліна. Пры перабудове ратушы ў 1402—1404 гг. яе пашырылі на аркаду, на другім паверсе пабудавалі ўрачыстыя залы, будынак набыў прадстаўнічую вежу. У такім выглядзе ратуша адпавядала патрабаванням заможнага Ганзейскага горада.
Remove ads
Зноскі
- «Medieval Old Town. Town Hall», Talinn Tourism. (англ.)
- «Interesting facts about Estonia» Архівавана 27 верасня 2012.. (англ.)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads