Талінскі заліў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Талінскі заліў
Remove ads

Талінскі заліў(эст.: Tallinna laht) — частка Фінскага заліва паміж паўвостравамі Суўрупі і Віймсі і выспамі Найссаар і Аэгна. На паўднёвым узбярэжжы заліва размешчана сталіца Эстоніі — горад Талін.

Хуткія факты Талінскі заліў?, Медыяфайлы на Вікісховішчы ...

Плошча заліва — каля 250 км², найбольшая глыбіня — 90 метраў (паміж астравамі Аэгна і Найссаар). Талінскі заліў з’яўляецца адным з самых глыбокіх заліваў Эстоніі. Паўвостравы дзеляць Талінскі заліў на тры часткі: заліў Какумяэ (Тыскрэ), заліў Коплі, заліў Пальясаарэ і Талінскі рэйд (самае вузкае месца заліва, знаходзіцца паміж Пальясаарэ і Мійдурана).

Узбярэжжа заліва пераважна спадзістае, скалістыя абрывы сустракаюцца ў Ранамыйза, Какумяэ, на паўвостраве Коплі і на востраве Найссаар.

Самыя вялікія пясчаныя пляжы размешчаны ў Какумяэ, Пельгурана і Пірыта. Камяністыя ўзбярэжжа знаходзяцца паміж Ранамыйза і Тыскрэ, у Какумяэ і Рока-аль-Марэ, паміж Пальясаарэ і Коплі, у Кадрыёрзе, Мерывялья і на востраве Аэгна.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads