Тамара Рыгораўна Раеўская

эстрадная спявачка From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тамара Рыгораўна Раеўская (нар. 1940, Асіповічы) — беларуская эстрадная спявачка . Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1974)[1].

Хуткія факты Тамара Рыгораўна Раеўская, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Тамара Рыгораўна Раеўская нарадзілася ў 1940 годзе ў горадзе Асіповічы[2]. Там скончыла пяць класаў, пасля чаго сям'я пераехала ў Мінск. Пасля школы паступіла ў музычнае вучылішча ў Маладзечне на дырыжорска-харавое аддзяленне. Там прабыла тры гады і перавялася ў Мінск. У 1971 годзе скончыла Мінскае музычнае вучылішча.

У 1962 г. пасля ўдалага дэбюту ў адной з праграм эстраднага аркестра Беларускага тэлебачання і радыё Т. Раеўская стала салісткай гэтага калектыву. З 1973 года — салістка Дзяржтэлерадыё Беларусі. Працавала там каля 30 гадоў[3]. Паралельна вяла канцэртную дзейнасць. У 1992 г. яна стала педагогам Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам выдатнага музыканта Міхаіла Фінберга. На працягу многіх гадоў Т. Раеўская вяла на рэспубліканскім радыё перадачу «Матчына песня», неаднаразова з поспехам выступала на Магілёўскім фестывалі «Залаты шлягер».

Remove ads

Творчасць

У рэпертуары Тамары Раеўскай песні самых вядомых савецкіх кампазітараў, у тым ліку Яўгена Глебава, Ігара Лучанка, Яўгена Грышмана, Юрыя Антонава і многіх іншых[4].

У фільме «Спяшайся будаваць дом» выканала песні «Зберажы каханне» (руск.: Сбереги любовь) і «Песня пра пошту» (руск.: Песнь про почту) за актрысу Марыю Сцернікаву  (руск.).

Узнагароды

Заслужаная артыстка БССР (1974).

Зноскі

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads