Танлесап (рака)

ракаў Камбоджы From Wikipedia, the free encyclopedia

Танлесап (рака)
Remove ads

Танлесап[2][3] (кхмер.: បឹងទន្លេសាប) — рака ў Камбоджы, правы прыток ракі Меконг.

Хуткія факты Танлесап, Характарыстыка ...

Даўжыня — 112 км, плошча вадазбору — каля 85 тыс. км². Сярэдні расход вады каля 800 м³/с. Выцякае з возера Танлесап, працякае па Камбаджыйскай раўніне. Падчас летняй паводкі ўзровень Меконга павялічваецца, і Танлесап мае зваротнае цячэнне, папаўняючы возера Танлесап. Разам з рэкамі Конг, Сан і Сраепак утварае басейн Меконга.

Штогод у лістападаўскую поўню, калі рака Танлесап, якая працякае праз Пнампень, змяняе кірунак сваго цячэння, тут праводзіцца Фестываль вады — Бон Ом Тук.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads