Танталавыя руды
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Танта́лавыя ру́ды[1][2] — прыродныя мінеральныя ўтварэнні, якія маюць у сабе тантал у злучэннях і колькасці, прыдатных і эканамічна мэтазгодных для здабычы і прамысловай перапрацоўкі.
Тантал маюць у сабе больш за 50 мінералаў[1][3] (без уліку іх разнастайнасцяў[3]). Найбольш пашыраныя з іх: танталіт, калумбіт-танталіт, ваджыніт, мікраліт, лапарыт, ганчаліт і іншыя танталаніабаты. Танталавя руды заўсёды маюць у сабе ніобій. У залежнасці ад суадносін колькасці танталу і ніобію адрозніваюць уласна танталавыя і комплексныя танталаніобіевыя руды, з якіх здабываюць таксама рэдказямельныя і радыеактыўныя элементы.
Па ўмовах утварэння радовішчы танталавых руд падзяляюцца на эндагенныя і экзагенныя (коры выветрывання і россыпы). Галоўны тып радовішчаў — пегматытавы[1]. Радовішчы ў Аўстраліі, Бразіліі, Канадзе, Мазамбіку, Нігерыі, Казахстане, Расіі, Тайландзе, Малайзіі і іншых.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads