Тану-Ала

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тану-Ала
Remove ads

Тану́-Ала́[3], таксама Тану-Ола[3] (тув.: Таңды-Уула, руск.: Танну-Ола)— горная сістэма (хрыбет) у Расіі, у паўднёвай Сібіры, на поўдні Тувы.

Хуткія факты Тану-Ала, Краіна ...

Складаецца з Усходняга Тану-Ала і Заходняга Тану-Ала. Хрыбет цягнецца з усходу на захад уздоўж мяжы з Манголіяй. Сярэдняя вышыня 2500—2700 м. Найбольшая вышыня 3061[1][2]. Даўжыня хрыбта прыкладна 300 км. Паўднёвыя схілы хрыбта, звернутыя да возера Убсу-Нур, кароткія і стромкія, паўночныя, павернутыя да Тувінскай катлавіны, расцягнутыя, парэзаныя далінамі прытокаў ракі Енісей[1]. Вяршыні з вечнымі снягамі адсутнічаюць. Паўночныя схілы, якія з’яўляюцца водападзелам для Енісея і пакрытыя кедрава-лістоўнічнай тайгой да вышыні 2000—2200 м, звернутыя да Усходняга Саяна. На паўднёвых схілах пераважае стэп. На калявяршынных і вяршынных паясах горная тундра і камяністыя россыпы. Заходняя канцавіна Тану-Ала прылягае да Алтайскіх гор.

Геалагічныя пароды прадстаўлены пясчанікамі, сланцамі, кангламератамі, эфузіўна-асадкавымі пародамі і гранітамі. Раней у гарах была здабыча кобальту.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads