Тараса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тара́са[1], тарас — драўляна-земляная канструкцыя, частка фартыфікацыйнага збудавання. Тое самае, што гародня, але зрубы збудаваныя не паасобна, а суцэльна ўздоўж, і падзеленыя папярэчнымі сценкамі на каморы. Звычайны элемент абарончых збудаванняў на беларускіх землях ранняга Сярэдневякоўя.
Сцяна з двух радоў бярвёнаў ці брусоў, прамежак паміж якімі запоўнены зямлёй і каменнем. У верхняй частцы меўся баявы ярус з абламам, звычайна завершаны двухсхільным дахам
Гароднямі ці тарасамі злучаліся між сабой вежы і брамныя ўмацаванні. На слабых, асабліва насыпных, грунтах перавагу ў умацаваннях аддавалі гародням, якія не былі такімі адчувальнымі да асядання.
З развіццём артылерыі драўляныя абарончыя збудаванні паступова страцілі сваё значэнне.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads