Тара (прыток Іртыша)

рака ў Омскай і Новасібірскай абласцях Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Тара (прыток Іртыша)
Remove ads

Та́ра[1] (руск.: Та́ра) — рака ў Заходняй Сібіры, у Новасібірскай і Омскай абласцях Расіі, правы прыток ракі Іртыш (басейн ракі Об).

Хуткія факты Тара, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 806 км, плошча вадазбору 18 300 км². Выток знаходзіцца ў Новасібірскай вобласці на Васюганскай раўніне. Рэчышча Тары звілістае. Сілкаванне змяшанае, з перавагай снегавога. Сярэдні расход вады за 108 км ад вусця 40,8 м³/с (у вусці 47 м³/с, аб’ём сцёку 1,483 км³/год[2]). Найбуйнейшыя прытокі — Іча, Верхняя Тунгуска, Ніжняя Тунгуска, Бергамак (усе правыя). У суровыя зімы на перакатах рака перамярзае. Суднаходная на 365 км ад вусця да сяла Кыштоўка[3].

На рацэ размешчаны сяло Кыштоўка і пасёлак Мурамцава.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads