Таркек (спадарожнік)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таркек — натуральны спадарожнік Сатурна, вядомы таксама як Сатурн LII.
Remove ads
Адкрыццё
Быў выяўлены на фотаздымках у перыяд з 5 студзеня 2006 па 22 сакавіка 2007 г. Скотам Шэпардам, Дэвідам Джуітам, Джэнам Кліна, Браянам Марсдэнам, апублікавана 13 красавіка 2007 года. Першапачаткова прысвоена часовае абазначэнне S/2007 S 1. У красавіку 2007 года афіцыйна прысвоена імя бажства Месяца з інуіцкай (эскімоскай) міфалогіі.
Арбіта
Таркек здзяйсняе поўны абарот вакол Сатурна на адлегласці ў сярэднім 17.910.600 км за 894 дні і 22 гадзіны. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,108, пры гэтым нахіл арбіты да экліптыкі складае 49,904 °.
Фізічныя характарыстыкі
Дыяметр Таркека складае каля 7 км.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads