Тарма Пелтакоскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тарма Пелтакоскі (фінск.: Tarmo Peltokoski; нар. 2000, Васа) — фінскі дырыжор і піяніст .

Хуткія факты Тарма Пелтакоскі, Дата нараджэння ...

З 14-гадовага ўзросту вучыўся дырыжыраванню ў Ёрмы Панулы  (руск.), з 2018 года працягваў адукацыю ў Акадэміі імя Сібеліуса  (руск.), дзе сярод яго настаўнікаў былі Сакары Арама  (англ.), Ханну Лінту  (руск.) і Юка-Пека Сарастэ  (руск.). Адначасова Пелтакоскі вучыўся ў класе фартэпіяна ў Анці Хоці, выступаў як саліст і ўдзельнічаў у конкурсах, стаўшы, у прыватнасці, пераможцам конкурсу піяністаў імя Лееві Мадэтоі.

Ужо ў 19-гадовым узросце Пелтакоскі выступаў як дырыжор не толькі з рознымі фінскімі калектывамі, але і на міжнароднай сцэне — у прыватнасці, з Манільскім сімфанічным аркестрам  (руск.) (з выкананнем скрыпічнага канцэрту  (руск.) Сібеліуса разам з 15-гадовай салісткай Жаннай Рафаэлай Маркес), Сафійскім філарманічным аркестрам  (англ.), Сімфанічным аркестрам Паўднёвай Ютландыі  (руск.), Філарманічным аркестрам імя Яначака  (руск.).

Міжнародны прарыў у кар’еры маладога дырыжора адбыўся вясной 2022 года і пачаўся з выступу з Нямецкім камерным філарманічным аркестрам Брэмена (ням.), пасля якога калектыў абвясціў Пелтакоскі першым у 42-гадовай гісторыі аркестра галоўным запрошаным дырыжорам[5]. Таксама ў красавіку 2022 года Ратэрдамскі філарманічны аркестр  (руск.) абвясціў, што Пелтакоскі заменіць на двух майскіх канцэртах Валерыя Гергіева, які патрапіў пад еўрапейскія санкцыі  (руск.) ў сувязі з узброеным уварваннем Расіі ва Украіну[6]. З верасня 2022 года Пелтакоскі ўзначаліў Латвійскі нацыянальны сімфанічны аркестр  (англ.), з якім ён упершыню выступіў у студзені[7].

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads