Тарханкуцкі паўвостраў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тарханкуцкі паўвостраў (укр.: Тарханкутський півострів) — заходняя частка Крымскага паўвострава[1]. Аддзяляе ад Чорнага мора Каркініцкі заліў. Крайні заходні пункт — мыс Прыбойны.
Берагі ў асноўным абразійныя, абразійна-абвальныя абрывістыя (на крайнім захадзе да 50 м і больш). Маецца некалькі невялікіх заліваў і бухт з нізкімі раўніннымі берагамі (Джарылгацкі заліў, Караджынская бухта). Частка заток адшнуравана перасыпамі, ператварылася ў салёныя прыбярэжныя азёры (Джарылгач, Ліман, Панскае).
У геалагічнай будове бяруць удзел вапнякі з гарызонтамі мергеляў і глін, з суцэльным покрывам лёсападобных суглінкаў, якія ў лагчынах падсцілаюцца чырвона-бурымі глінамі. Паверхня пераважна градава-ўзгорыстая на паўночным усходзе і паўднёвым усходзе — хвалістая. Пашыраны стэпавыя ландшафты. Карысныя выкапні: прыродны газ, вапнякі, цагляна-чарапічныя гліны.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads