Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў» — кніга пра сям’ю, словы і сваю краіну[1], зборнік гісторый з жыцця адной сям’і. Аўтар — Аксана Спрынчан.
Remove ads
Сюжэт
Кніга ўяўляе сабой зборнік гісторый з жыцця сям’і — сям’і Яраша Малішэўскага і Аксаны Спрынчан[2].
Кніга складаецца з шэрагу вясёлых і займальных аповедаў, якімі дзеліцца дачэта пісьменніцы — Альжбэта. У гэтых гісторыях багата рыфмаў, гульняў (у словы і са словамі), і карысных парадаў ад парадысткі дачэты Альжбэты. Кніга вучыць юнага чытача прыслухоўвацца да беларускіх словаў, знаходзіць у іх схаваныя сэнсы і сугуччы. Некаторыя аповеды пабудаваны як цікавыя гульні, якія вучаць адшукаць словы ў словах, рыфмаванню імёнаў[3].
Па словах самой аўтаркі гэта не проста кніга пра яе сям’ю, а кніга для тых, хто хоча запэўніцца, што ягоная сям’я не менш цікавая, вясёлая і эксклюзіўная[4].
Remove ads
Змест

- Начны бажнік
- Горад, які можна пабіць
- Настрой без рыфмы
- «У балоце ля Лысай Гары»
- Смажаныя вожыкі
- Шкадаванне Дзюймовачкі
- Ці жахлівей жуйкі за дождж?
- Паганкі сапраўдныя, альбо ўпрыгожаныя
- Еш не еш – усё адно смешна
- Дзеялоў
- Яшчэ адна начная гісторыя
- Падзенне на Беларусь
- Альж-бэта-карацін[5]
Remove ads
Намінацыі
- 2014 год — кніга намінавана на прэмію Гедройца[6].
- 2015 год — намінавана на «Кнігу года» (арганізатар праекта Беларускі ПЭН-цэнтр)[7]
Дадатковая інфармацыя
У верасні 2018 года экзэмпляр кнігі з аўтарскім аўтографам быў перададзены аўтарам ў дар у бібліятэку школы № 3 з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску Падляшскім (Польшча)[8].
Зноскі
- Аксана Спрынчан . Прэмія Гедройца (19 кастрычніка 2014). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2014. Праверана 17 мая 2014.
- І мамана, і дачэта… “Будзьма ў Лунінцы” . Будзьма беларусамі! (9 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2014. Праверана 17 мая 2014.
- Богуш Святлана. Крышку пра кніжку . Вясёлка (17 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2015. Праверана 17 мая 2014.
- Кожная пісьменніца павінна нарадзіць хоць аднаго чытача // Кніганоша : газета. — Мн.: ЗБС «Бацькаўшчына», кастрычнік, 2013. — № 22. — С. 1. Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2015.
- Спрынчан Аксана. Таташ Яраш, мамана Аксана і дачэта Альжбэта . Prastora.by. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 17 мая 2014.
- Поўны спіс намінантаў на прэмію. 40(недаступная спасылка). Прэмія Гедройца (19 кастрычніка 2014). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2014. Праверана 17 мая 2014.
- Дзіцячая літаратура . ПрайдзіСвет. Праверана 29 мая 2015.
- Беларускія аўтары падаравалі кнігі школьнікам з Бельску-Падляшскага . Новы Час (12 верасня 2018). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2018. Праверана 2 кастрычніка 2018.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads