Тау-нейтрына

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тау-нейтрына (абазначаюцца як ντ) — элементарная часціца, адзін з трох відаў нейтрына, г.зн. нейтральны лептон. Разам з тау-лептонам (таонам), тау-нейтрына складае трэцяе пакаленне лептонаў. Тау-нейтрына з'яўляецца апошнім адкрытым лептонам і адной з апошніх выяўленых часціц, прадказанай Стандартнай мадэллю.

Хуткія факты сімвал, маса ...
Remove ads

Адкрыццё

Існаванне трэцяга віду нейтрына мелася на ўвазе пасля таго, як ў 1975 годзе быў адкрыты тау-лептон на электрон-пазітронным калайдары SPEAR у нацыянальнай лабараторыі SLAC (Стэнфард, ЗША) М. Перлам і супрацоўнікамі.[1] Аб эксперыментальным адкрыцці тау-нейтрына было аб'яўлена ў ліпені 2000 калабарацыяй DONUT[en] (англ.: Direct Observation of the Nu Tau — прамое назіранне нейтрына тау), якая працуе на пабудаванай у 1990-х эксперыментальнай устаноўцы, размешчанай на базе Фермілаба і прызначаная спецыяльна для прамога выяўлення тау-нейтрына.[2]

Remove ads

Гісторыя

Пасля адкрыцця тау-нейтрына заставалася толькі адна нявыяўленая часціца з прадказаных Стандартнай мадэллю — базон Хігса, які быў знойдзены ў 2012 годзе ў Вялікім адронным калайдары.

Гл. таксама

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads