Таццяна Аляксандраўна Старынская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Таццяна Аляксандраўна Старынская (нар. 25 сакавіка 1969, в. Загорцы Лепельскага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі настаўнік і палітык.

Хуткія факты Таццяна Аляксандраўна Старынская, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (настаўнік біялогіі і хіміі), Рэспубліканскі інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, спецыяліст па кіраванні персаналам.

Працавала старшай піянерважатай Каменскай сярэдняй школы Лепельскага раёна Віцебскай вобласці, майстрам вытворчага навучання ПТВ-147 (Віцебскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж), архівістам 1-й катэгорыі, вядучым архівістам, загадчыкам аддзела камплектавання, намеснікам дырэктара, дырэктарам Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, дырэктарам дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна г. Віцебска».

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджана юбілейным медалём «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», ганаровымі граматамі Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта, Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама. Мае падзяку Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, занесена на Дошку гонару адміністрацыі Першамайскага раёна г. Віцебска[1].

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads