Таццяна Валер’еўна Бялан
беларуская гімнастка, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2000 года па мастацкай гімнастыцы ў групавым мнагаборстве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таццяна Валер’еўна Бялан (нар. 10 лістапада 1982, Мінск) — беларуская гімнастка, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2000 года па мастацкай гімнастыцы ў групавым мнагаборстве, чэмпіёнка свету 1998 года ў групавым мнагаборстве. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1998).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 10 лістапада 1982 года ў Мінску.
Ва ўзросце 11 гадоў стала майстрам спорту. Першым поспехам Таццяны стала перамога на чэмпіянаце свету ў 1998 годзе ў групавым мнагаборстве. У 1999 годзе Таццяна ў складзе каманды заваявала бронзавыя медалі на чэмпіянаце свету ў камандным мнагаборстве і групавых практыкаваннях з абручамі і стужкамі, а таксама сярэбраны медаль у практыкаваннях з 5 мячамі.
На Алімпійскіх гульнях 2000 года каманда Беларусі ў склад якой увайшлі Таццяна Ананька, Таццяна Бялан, Ганна Глазкова, Ірына Ільянкова, Марыя Лазук, Вольга Пужэвіч заваявала сярэбраны медаль у групавым практыкаванні.
Пасля Алімпійскіх гульняў Таццяна пакінула вялікі спорт, працавала ў танцавальным шоу ў Кітаі да 2008 года, пасля чаго стала трэнерам у школе алімпійскага рэзерву[1].
Remove ads
Узнагароды
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads