Таццяна Генадзеўна Палушкіна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Таццяна Генадзеўна Палушкіна (нар. 14 лютага 1957, Полацк) — беларуская педагог і дэпутатка.

Хуткія факты Таццяна Генадзеўна Палушкіна ...

Біяграфія

Нарадзілася 14 лютага 1957 года ў горадзе Полацку Віцебскай вобласці[1].

Скончыла Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава[1].

Працоўную дзейнасць пачала настаўніцай сярэдняй школы № 7 г. Полацка; працавала выкладчыцай, намесніцай дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце Полацкага педагагічнага вучылішча імя Ф. Скарыны; дырэктаркай гэтага вучылішча (каледжа)[1].

Дырэктарка Полацкага каледжа Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава[1].

Была членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання[1].

Remove ads

Узнагароды

Удастоена ганаровых званняў «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», «Чалавек года Віцебшчыны». Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Беларусі, нагруднымі знакамі «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» і «За заслугі перад Полацкам»[1].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads