Таццяна Мікалаеўна Каробушкіна
археолаг From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тацця́на Мікала́еўна Каро́бушкіна (20 ліпеня 1934, в. Кубышка, Нялідаўскі раён, Цвярская вобласць) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1977).
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1958). У 1977 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Земляробства на тэрыторыі Беларусі ў 10-13 стст.»: (Віленскі інстытут гісторыі). Працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
Брала ўдзел у даследаваннях Мінску і іншых беларускіх гарадоў, абследавала шматлікія помнікі Мінскай і іншых абласцей. Вывучала земляробства на тэрыторыі Беларусі, гісторыю насельніцтва Беларускага Пабужжа X—XIII стст., дала характарыстыку сельскагаспадарчых прылад працы, высвятліла час увядзення ў культуру збожжавых і іншых раслін.
Аўтар кніжак «Земляробства на тэрыторыі Беларусі X—XIII стст.» (1979), «Археалогія Беларусі. Бібліяграфічны паказальнік (1932—1975)» (1988), дзе прыводзяцца археалагічныя помнікі Койданаўшчыны, калі і кім яны даследаваліся[1]; «Курганы Беларускага Пабужжа X—XIII ст.» (Пад рэд. Э. М. Загарульскага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 133 с.), шматлікіх артыкулаў, а таксама адна з аўтараў «Гісторыі Мінску» (1967), «Нарысаў па археалогіі Беларусі». (ч. 2, 1972), «Беларускай археалогіі» (1987).
Remove ads
Творы
- Артыкулы ў слоўніках, даведніках і энцыклапедыях
- Мельнікоўская Вольга Мікалаеўна / Т. М. Каробушкіна // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 66. — ISBN 978-985-11-0354-2.
Прэміі
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Паўднёвая Беларусь у IX—XIII ст.».
Зноскі
- Памяць. Дзяржынскі раён 2004, с. 41.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads