Таццяна Міхайлаўна Івінская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Таццяна Міхайлаўна Іві́нская (у шлюбе Белашапка; нар. 27 сакавіка 1958, Віцебск) — беларуская баскетбалістка. Заслужаны майстар спорту СССР (1980).

Хуткія факты Таццяна Міхайлаўна Івінская, Нарадзілася ...

Чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 1980 года ў Маскве, чэмпіёнка свету (1983  (руск.)), Еўропы (1973, 1985).

Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 27 сакавіка 1958 года ў Віцебску. Калі Таццяне было 5 месяцаў, яе бацька, супрацоўнік Віцебскага абкама КПСС, быў знойдзены павешаным у санаторыі[3].

Займацца баскетболам пачала з 3 класа па прыкладзе сваіх старэйшых брата і сястры. Першы трэнер — Людміла Іосіфаўна Гусева.

Першы яе значны поспех звязаны з Усесаюзнымі юнацкімі гульнямі, якія праходзілі ў Вільнюсе ў 1973 годзе, дзе яна вызначала гульню зборнай Беларускай ССР, умела дзейнічаючы пад шчытом, а каманда па выніках турніра заняла трэцяе месца. На здольную дзяўчынку звярнулі ўвагу трэнеры юніёрскай зборнай СССР.

У 1982 годзе скончыла Беларускі інстытут фізічнай культуры.

Пасля заканчэння сезона 1985/86 прыняла рашэнне завяршыць гульнёвую кар’еру з-за наступстваў траўм і стала працаваць супрацоўнікам спартыўнай кафедры Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі.

У пачатку 1990-х правяла адзін сезон у Польшчы, але задавальнення ад гульні не атрымлівала. Акрамя таго, абвастрыліся старыя спартыўныя траўмы, а кіраўніцтва клуба не захацела поўнасцю разлічыцца з баскетбалісткай па кантракце. У выніку Белашапка вярнулася ў Мінск, дзе з 1992 года на працягу 5 гадоў працавала трэнерам у адной з ДЮСШ.

У 2000 годзе зноў пачала працаваць на спартыўнай кафедры Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Remove ads

Узнагароды

  • Заслужаны майстар спорту СССР (1980),
  • медаль «За працоўную доблесць»,
  • медаль НАК Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

  1. Tatiana Belochapko // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q130293317'></a>
  2. Tatiana Ivinskaya // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q130293317'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads