Таццяна Пятроўна Кароткая

філосаф From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Таццяна Пятроўна Каро́ткая[3] (нар. 5 студзеня 1951, Анэліна, Талачынскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі філосаф. Кандыдат філасофскіх навук (1978), доктар філасофскіх навук (1997), прафесар (2005).

Хуткія факты Таццяна Пятроўна Кароткая, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1973), аспірантуру Інстытута філасофіі і права АН БССР (1976). У 1976—2000 гадах працавала ў Інстытуце філасофіі НАН Беларусі.

З 2000 года — прафесар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць

Даследуе пытанні гісторыі філасофіі, рэлігіязнаўства, праблемы тэарэтыка-метадалагічных асноў фарміравання і станаўлення традыцый рэлігійнай філасофіі і філасофска-рэлігійнага мадэрнізму ў Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя, даследуе гісторыю і спецыфіку функцыянавання рэлігійных плыняў у Беларусі на сучасным этапе.

Аўтар кніг: «Рэлігійная філасофія ў Беларусі пачатку XX ст.» (1983), «У пошуках новай рацыянальнасці: рэлігійная філасофія ў Расіі канца XIX — пачатку XX ст.» (1994), «Рэлігіязнаўства: рэлігіі ў Беларусі» (2004).

Таксама мае публікацыі ў зборніках і перыядычных выданнях: «Сацыяльныя утопіі» (2005), «Традыцыйныя рэлігіі ў сучаснай Беларусі» (2010), «Стараверства ў Беларусі» (2011), «Праблема творчасці ў сучаснай рэлігійнай свядомасці» (2015), «Стараверства і пратэстантызм: з гісторыі праблемы» (2017), «Духоўнасць як філасофская катэгорыя» (2018) і іншыя.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads