Таццяна Сямёнаўна Бойка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Таццяна Сямёнаўна Бойка, дзяв. Таццяна Сямёнаўна Шляхто (нар. 24 лістапада 1955(1955-11-24)[1], Віцебск) — беларуская скакуха ў вышыню, юрыст. Удзельніца Летніх Алімпійскіх гульняў (1976), суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь (з 1997).

Хуткія факты Таццяна Сямёнаўна Бойка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 24 лістапада 1955 года ў Віцебску.

У скачках у вышыню ў 1976 годзе заняла шостае месца на Алімпійскіх гульнях у Манрэалі, у 1977 годзе заваявала бронзу Універсіяды ў складзе зборнай СССР. У гэтай жа дысцыпліне таксама была чэмпіёнкай СССР 1976 года (з асабістым рэкордам 1,90 м), 1977 года (абодва чэмпіянаты на адкрытым паветры), перамагла і на чэмпіянаце СССР па лёгкай атлетыцы ў памяшканні ў 1977 годзе.

У 1981 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1983 года па 1992 год — выкладчык юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1992 годзе ў БДУ абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Прававое рэгуляванне дзяржаўнага ўнутранага крэдыту ў Рэспубліцы Беларусь»[2]. У 1992—1997 гадах працавала на кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Аўтар больш як 40 навуковых публікацый, у тым ліку некалькіх манаграфій у галіне фінансавага права. Мае вучонае званне дацэнта.

Са студзеня 1997 года суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас.

У адказ на рэзкія меры супраць пратэстаў у Беларусі (2020—2021) атрымала забарону на ўезд у краіны Прыбалтыкі[3][4].

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads