Таццяна Сяргееўна Асмалоўская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таццяна Сяргееўна Асмалоўская (нар. 11 мая 1958, Горкі Магілёўскай вобласці) — беларускі палітык.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (эканаміст — арганізатар сельскагаспадарчай вытворчасці), Мінскі інстытут кіравання пры Беларускім аграрна тэхнічным універсітэце (менеджар-эканаміст). Працоўную дзейнасць пачала арганізатарам экскурсійнага бюро горада Горкі Магілёўскай вобласці. Працавала метадыстам дзіцячай турбазы гарадскога аддзела народнай адукацыі горада Горкі, галоўным дыспетчарам, намеснікам старшыні калгаса «Сацыялістычны шлях» Крычаўскага раёна, намеснікам дырэктара па вытворчасці племсаўгаса імя Чкалава Горацкага раёна Магілёўскай вобласці, намеснікам дырэктара па вытворчасці рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Вучэбная гаспадарка Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі».
Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь [2].
Зноскі
- ОСМОЛОВСКАЯ ТАТЬЯНА СЕРГЕЕВНА Архівавана 20 студзеня 2021.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads