Таццяна Сяргееўна Процька
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таццяна Сяргееўна Процька (8 лютага 1951, Мінск) — беларускі фізік, праваабаронца. Кандыдат філасофскіх навук (1983).
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Скончыла фізічны факультэт БДУ і аспірантуру Інстытута філасофіі і права НАН Беларусі. Тэма кандыдацкай дысертацыі — «Змена структуры фізічных ведаў у працэсе іх развіцця»[1]. Больш за 20 год працавала старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
Аўтар больш за 50 навуковых прац па гісторыі і метадалогіі фізікі, гісторыі Беларусі, артыкулаў па правах чалавека. Старшыня БХК з 1995 (з моманту заснавання арганізацыі) да 2008 года.
Узнагароджаная медалём Ф. Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра.
Remove ads
Выбраная бібліяграфія
- Эксперыментатар з Беластоцкай гімназіі: Кароль Чаховіч. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990.
- Даследчык таямніцаў святла: Аляксандр Садоўскі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994.
- Пакутнік за веру і бацькаўшчыну: Мітрапаліт Мельхісэдэк. — Мн.: Тэхналогія, 1996.
- Вынішчэнне сялянства: вёска Усходняй Беларусі пад цяжарам бальшавіцкіх рэпрэсій 30-х гадоў. — Мн.: БГАКЦ, 1998.
- Правы чалавека: Дапам. для настаўнікаў / С.С.Бубен, Т.С.Процька. — Мн.: Тэхналогія, 2001. — 366 с.
- Становление советской тоталитарной системы в Беларуси. — Мн.: Тесей, 2002. — 686 с.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads