Таццяна Яўгенаўна Самойлава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Таццяна Яўгенаўна Самойлава
Remove ads

Таццяна Яўгенаўна Самойлава (4 мая 1934, Ленінград — 4 мая 2014, Масква) — савецкая актрыса , заслужаная артыстка РСФСР (1963), народная артыстка РФ (1992). Лаўрэат Прэміі журы XI Канскага фестывалю «Апельсінавае дрэва» як «самай сціплай і чароўнай актрысе» (1957, за фільм «Ляцяць жураўлі»).

Хуткія факты Таццяна Самойлава, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Творчасць

Зорная роля Таццяны Самойлавай ў кіно — роля Веранікі ў карціне Міхаіла Калатозава «Ляцяць жураўлі» па п’есе Віктара Розава «Вечна жывыя». Гераіня Самойлавай — учарашняя бестурботная маскоўская школьніца, якая страціла ў гады Вялікай Айчыннай вайны сваіх бацькоў, здраджвае каханаму, які пайшоў на фронт, з яго стрыечным братам. Фільм стаў лаўрэатам «Залатой пальмавай галіны» Канскага кінафестывалю, а Таццяна Самойлава стала зоркай савецкага экрана. Пасля фестывалю Таццяна Самойлава вярнулася ў Маскву, паступіла ў ГIТIС. Была прынята ў Тэатр імя У. Маякоўскага, затым перайшла ў Тэатр імя Я. Б. Вахтангава, дзе працавала да 1960 года. Пасля карціны «Ляцяць жураўлі» Таццяна згуляла толькі ў некалькіх фільмах і знікла з экранаў. Другі раз пра Таццяну загаварылі пасля выхаду на экран фільма Аляксандра Зархі «Ганна Карэніна», дзе яна згуляла загалоўную ролю. Адно з яркіх з’яўленняў у кіно ў новы час — у фільме «Няма смерці для мяне», у якім Таццяна Самойлава апавядае пра сваё сённяшняе жыцця, аб адзіноце і расстанні з сынам. Жыла і працавала Таццяна Самойлава ў Маскве.

Remove ads

Зноскі

  1. Самойлова Татьяна Евгеньевна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
  2. Tatyana Yevgenyevna Samoylova // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  3. Tatjana Samoilowa // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q61356138'></a>
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads