Таўда (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таўда́ (руск.: Тавда́) — рака ў Расіі, у Заходняй Сібіры, левы прыток ракі Табол (басейн ракі Об). Працякае ў Свярдлоўскай і Цюменскай абласцях.
Даўжыня ракі 719 км (з Лозьвай — 1356 км), плошча вадазбору — 88 100 км². Выток знаходзіцца на ўсходнім схіле Уральскіх гор (Сярэдні Урал), у месцы зліцця рэк Сосьва і Лозьва. Вусце ракі знаходзіцца за 116 км па левым беразе ракі Табол. Па Заходне-Сібірскай раўніне цячэ па дне шырокай даліны. Рэчышча вельмі звілістае. Жыўленне ракі змяшанае, снегавое жыўленне пераважае. Расход вады на адзнацы за 237 кіламетрах ад вусця[1]:
- сярэдні 462 м³/с;
- максімальны 3250 м³/с;
- мінімальны 11,4 м³/с.
Замярзае ў пачатку лістапада, раскрываецца да канца красавіка.
Прытокі: Чамбаірка, Калымка, Лабута, Бярозаўка, Ніжняя, Бількінка, Дзясятка, Карабашка, Каратунка, Азанка, Ікса (Вялікая Ікса), Эхталька, Чорная, Тангулка, Сулля, Кыртым’я, Анеп, Вялікі Пелым (Пелым), Вагіль, Лозьва і інш.[2]
На рацэ знаходзіцца горад Таўда.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
