Твой стыль

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Твой стыль» — гродзенскае маладзёжнае інтэрнэт-радыё і інтэрнэт-газета. Працавала ў 2007—2016 гадах. З’яўлялася інфармацыйным рэсурсам «Школы маладога журналіста» пры Цэнтры інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў «Трэці сектар». Мела навіновыя і шэраг аўтарскіх тэматычных перадач. Было створана для практыкі пачынаючых журналістаў, паколькі ў той момант большасць недзяржаўных медыяў у Гродне, такіх як газета «Пагоня» ці «Биржа информации», былі ўжо ліквідаваныя[1].

Хуткія факты «Твой стыль», Дэвіз ...

Пад гэтай жа назвай у 2007-2014 гадах у Гродне адбываўся фестываль маладзёжнай журналістыкі[2][3].

У 2016 годзе выданне прайшло рэбрэндынг і з таго часу працуе як Hrodna.life[4]. Архіў сайта за 2009—2016 гады захаваўся Архівавана 7 студзеня 2024., архіў за 2007—2008 гады недаступны.

Remove ads

Узнагароды

У 2008 годзе рэсурс стаў лаўрэатам 6-га спабору кантэнт-праектаў, арганізаванага TUT.BY (намінацыя «Мая Беларусь») і быў адзначаны спецыяльнай прэміяй імя Уладзіміра Каткоўскага.

Спасылкі

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads