Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы — беларускі тэрміналагічны слоўнік змешанага тыпу. Выдадзены ў 2009 годзе Міколам Савіцкім. У слоўніку змешчана больш за 2500 адзінак[1].
Першае выданне набліжана да дзейнага афіцыйнага правапісу, але пры гэтым аўтар ужывае словы кампутар і звесткі замест кадыфікаваных і пашыраных камп’ютар і даныя. Таксама ў слоўніку назірацца і іншая арфаграфічная варыянтнасць[1]. «Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы» прыклад аўтарскага, апісальнага слоўніка, які фіксуе пэўныя моўныя адзінкі, як рэальна ўжывальныя, пашыраныя, так і патэнцыйныя. Такі слоўнік карысны для азнаямлення, аднак не можа лічыцца нарматыўным[1].
У 2014 г. пабачыла свет другое выданне, перапрацаванае і дапоўненае: яно ўтрымлівае больш за 3000 слоўнікавых артыкулаў і арфаграфічныя нормы прыведзены ў адпаведнасць з тарашкевіцай[1][2].
Галоўнай асаблівасцю слоўніка ёсць тое, што гэта не перакладны руска-беларускі слоўнік, як большасць тэрміналагічных выданняў, а ўласна беларускамоўны слоўнік, пры гэтым у якасці дапаможнай мовы ўжываецца англійская — у кожным слоўнікавым артыкуле ў дужках прыводзіцца англійскі эквівалент. Пераклад тэрмінаў (і калькаванне) ў слоўніку зроблена непасрэдна з англійскай мовы, якая часцей за ўсё і з’яўляецца першакрыніцай, а не з рускай мовы, або праз пасрэдніцтва рускай. Аўтар, з аднаго боку, арыентуецца на ўнутраныя рэсурсы мовы і лексікаграфічную дзейнасць 1920-х гг., з другога боку, выкарыстоўвае інтэрнацыяналізмаў. Слоўнік мае параўнальна шырокую варыятыўнасць тэрмінаў, што ў прынцыпе характэрна для ўсіх тэрміналагічных сістэм на пачатковых этапах іх фарміравання[3].
Remove ads
Бібліяграфія
- Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы / Мікола Савіцкі. — Мінск : Энцыклапедыкс, 2009. — 300 с. ; 21 см. — Бібліяграфія: с. 298 (18 назв.). — 100 экз. — ISBN 978-985-6742-83-8 (у пераплёце)
- Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы : беларускі клясычны правапіс : больш за 3000 слоў / М. І. Савіцкі. — 2-е выд., дапоўненае і перапрацаванае. — Мінск : Медыял, 2014. — 415, [2] с. : табл. ; 20 см. — Частка тэксту на англійскай мове. — Бібліяграфія: с. 413—414. — 300 экз. — ISBN 978-985-6914-20-4
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads