Тойма (прыток Камы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тойма — рака ў Удмурціі і Татарстане, правы прыток ракі Камы. Даўжыня ракі — 121 км, плошча вадазборнага басейна — 1450 км². Упадае ў Каму каля Ялабугі.
Берагі нізкія, зарослыя пераважна хмызняком, вольхай, лазой. Лес знаходзіцца ад вады на 150—200 м, часам на 50-100 метраў. Шырыня рэчышча ў межань 2-3 метры, ад вёскі Алнашы і вясной — 10 метраў.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads