Томаш Сікора

From Wikipedia, the free encyclopedia

Томаш Сікора
Remove ads

Томаш Сікора (польск.: Tomasz Sikora; 21 снежня 1973, Вадзіслаў Слёнскі, Сілезскае ваяводства) — польскі біятланіст, срэбны прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў у Турыне, чэмпіён свету па біятлоне 1995.

Хуткія факты Томаш Сікора, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Біятлон

Томаш Сікора пачаў займацца біятлонам у 1989 годзе, а ўжо ў сезоне 1993—1994 выйшаў на ўзровень Кубка свету. У наступным сезоне ён сенсацыйна выйграе індывідуальную гонку Чэмпіянату свету ў Антольц-Антэрсельве. Аднак у далейшым назіраецца спад у выступах Сікоры. На Алімпіядах 1998 і 2002 гадоў Томаш Сікора не змог апраўдаць тых чаканняў, якія ўскладалі на яго польскія трэнеры па біятлоне. Аднак пасля 2003 года ён пачынае ўсё больш і больш паляпшаць свае паказчыкі. У 2004 годзе выйграе сярэбраны медаль чэмпіянату свету ў Оберхофе, а на Зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года становіцца віцэ-чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў у мас-старце, саступіўшы толькі трохразоваму алімпійскаму чэмпіёну Міхаэлю Грайсу і пакінуўшы за сабой пяціразовага алімпійскага чэмпіёна Уле-Эйнара Б'ёрндалена. На дадзены момант Томаш Сікора па праву лічыцца лідарам польскай зборнай па біятлоне.

У сезоне 2008/09 стаў другім у агульным заліку, саступіўшы Уле-Эйнару Б'ёрндалену, які заваяваў свой шосты вялікі крыштальны глобус.

Удзельнічаў у Алімпіядзе-2010, але не заняў прызавых месцаў.

Remove ads

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads