Том Тыквер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Том Тыквер
Remove ads

Том Тыквер (ням.: Tom Tykwer [ˈtɪkvɐ], нар. 23 мая 1965(1965-05-23)[4][5][…], Вуперталь, Паўночны Рэйн-Вестфалія, ФРГ[1]) — нямецкі рэжысёр, сцэнарыст, кампазітар.

Хуткія факты Том Тыквер, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Том Тыквер нарадзіўся 23 мая 1965 года ў Вупертале. У 11 гадоў зняў першы фільм на плёнку «Супер 8". З 1980 года працаваў у кінатэатрах. З 1988 года складальнік праграм групы кінатэатраў «Moviemento» у Берліне. З 1990 года зняў некалькі фільмаў, якія атрымалі досыць шырокую вядомасць у Германіі. Пасля выхаду фільма «Лола бяжыць» ў 1998 годзе дамогся міжнароднага прызнання.

У 2000 годзе выйшаў на экраны «Прынцэса і ваяр», а ў 2002 годзе - «Рай». Гэтыя фільмы зрабілі Тыквера адным з самых вядомых рэжысёраў не толькі ў Германіі, але і ў Еўропе.

У верасні 2006 года адбылася прэм'ера фільма «Парфумер: Гісторыя аднаго забойцы» па матывах знакамітага рамана П. Зюскінда «Парфумер». Бюджэт фільма склаў каля 65 млн. долараў, вельмі вялікі для еўрапейскага кіно.

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads