Том Шыпі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Том Шыпі
Remove ads

То́мас А́лан Шы́пі (англ.: Thomas Alan Shippey; 9 верасня 1943) — англійскі літаратуразнаўца, філолаг і пісьменнік. Працаваў у Оксфардскім, Лідскім і Сент-Луіскім універсітэтах, дзе займаўся вывучэннем сярэднявечнай літаратуры, навуковай фантастыкі і фэнтэзі. З’яўляецца найбольш аўтарытэтным даследчыкам творчасці англійскага пісьменніка Джона Р. Р. Толкіна. Аўтар шэрагу толкіназнаўчых кніг і навуковых артыкулаў, у прыватнасці фундаментальнага акадэмічнага даследавання «Шлях у Серадзем’е»[5][6].

Remove ads

Творы

Навуковая літаратура

  • 1972 — «Старажытнаанглійскі верш» (англ.: Old English Verse)
  • 1976 — «Вершы мудрасці і навучання на стараанглійскай мове» (англ.: Poems of Wisdom and Learning in Old English)
  • 1978 — «Бэўвульф. Серыя „Даследаванні Арнальда па англійскай літаратуры“» (англ.: Beowulf. Arnold's Studies in English Literature series)
  • 1982 — «Шлях у Серадзем’е» (англ.: The Road to Middle-earth)
  • 2000 — «Дж. Р. Р. Толкін: Аўтар стагоддзя» (англ.: J. R. R. Tolkien: Author of the Century)
  • 2007 — «Карані і вецце: Выбраныя артыкулы пра Толкіна» (англ.: Roots and Branches: Selected Papers on Tolkien)
  • 2016 — «Цяжкае чытанне: вучымся па навуковай фантастыцы» (англ.: Hard Reading: learning from science fiction)

Мастацкая літаратура

  • 1993 — «Молат і крыж» / The Hammer and the Cross (у суаўтарстве з Гары Гарысанам)
  • 1994 — «Шлях аднаго караля» / One King's Way (у суаўтарстве з Гары Гарысанам)
  • 1996 — «Кароль і імператар» / King and Empreror (у суаўтарстве з Гары Гарысанам)
Remove ads

Узнагароды

  • 1984 — Міфапаэтычная прэмія за даследаванне творчасці Інклінгаў, «Шлях у Серадзем’е»
  • 2001 — Міфапаэтычная прэмія за даследаванне творчасці Інклінгаў, «Дж. Р. Р. Толкін: Аўтар стагоддзя»
  • 2001 — Сусветная прэмія фэнтэзі, Спецыяльная прэмія для прафесіяналаў, «Дж. Р. Р. Толкін: Аўтар стагоддзя»

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads