Траглабіёнты

From Wikipedia, the free encyclopedia

Траглабіёнты
Remove ads

Траглабіёнты[1] (ад стар.-грэч.: τρώγλη — пячора, нара і βίος — жыццё) — жывёлы, якія пастаянна жывуць у пячорах, расколінах горных парод, пячорных вадаёмах альбо вадацёках. Прадстаўнікі спелеафаўны[1].

Thumb
Пратэй еўрапейскі — эндэмічны насельнік падземных азёр у балканскіх пячорах.

Як правіла, у траглабіёнтаў адсутнічае пігментацыя пакроваў цела, таму афарбоўка цела іх звычайна белая або жаўтлявая. Органы зроку звычайна рэдукаваныя, але добра развіта тактыльнае пачуццё і нюх, а ў рыб — органы бакавой лініі. Траглобіёнтам ўласцівы ацыклічнае размнажэнне, запаволены абмен рэчываў, актыўнасць на працягу ўсяго года (без сезонных рытмаў), а для пазваночных прадстаўнікоў групы — рост на працягу ўсяго жыцця. Дзякуючы стабільнасці умоў існавання ў пячорах, сярод траглабіёнтаў сустракаюцца шматлікія прадстаўнікі старажытнай фаўны.

Большасць траглабіёнтаў таксама з’яўляюцца лакальнымі эндэмікамі. Сярод іх найбольш звычайныя малюскі, ракападобныя, п’яўкі, калаўроткі, паліхеты, рыбы, амфібіі[1].

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads