Традыцыя шахтавых магіл (Мексіка)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Традыцыя шахтавых магіл (Мексіка)
Remove ads

Заходнемексіканская традыцыя шахтавых магіл, ці культура шахтавых магіл — дадзены тэрмін ахоплівае шэраг узаемазвязаных культурных рыс, якія аб'ядноўваюць археалагічныя знаходкі прыкладна 300 г. да н.э. — 400 г. н.э. у заходнемексіканскіх штатах Халіска, Наярыт і ў меншай ступені — Каліма. Амаль усе артэфакты, звязаныя з традыцыяй шахтавых магіл, былі выяўленыя рабаўнікамі магіл, месца іх паходжання невядомыя, што робіць іх датаванне праблематычным[1]. Першыя буйныя не закранутыя рабаўнікамі шахтавыя магілы былі адкрыты толькі ў 1993 г. у г. Уітцілапа, штат Халіска[2].

Thumb
Археалагічныя помнікі на захадзе Мексікі. Аранжавыя кругі — археалагічныя помнікі. Большыя зялёныя кругі адзначаюць найбольш важныя помнікі. Размяшчэнне помнікаў ўтварае т.зв. «Дугу шахтавых магіл» ад Наярыта на паўночным захадзе цераз горы Халіска да Калімы

Першапачаткова лічылася, што названыя знаходкі адносяцца да Дзяржавы тараскаў[3], якая існавала адначасова з ацтэкамі. К сярэдзіне 20 ст. стала ясна, што артэфакты і пахаванні дадзенай культуры былі як мінімум на 1000 гадоў старэйшыя. Да нядаўняга часу адзінымі крыніцамі звестак пра культуру стваральнікаў шахтавых магіл былі артэфакты, здабытыя «чорнымі археолагамі» — рабаўнікамі магіл. Іменна з-за нястачы звестак вялікая выстаўка 1998 г. суправаджалася падтэкстам: «Мастацтва і археалогія невядомага мінулага»[4].

У цяперашні час лічыцца, што хоць шахтавыя магілы былі шырока распаўсюджаныя на згаданай тэрыторыі, рэгіён традыцыі шахтавых магіл не ўяўляў сабой адзінай культуры[5]. Сярод археолагаў працягваюцца дыскусіі пра карэктнасць ужывання агульнага тэрміна «Культура шахтавых магіл» ці асобных тэрмінаў «культура Каліма», «культура Халіска», «культура Наярыт».

Да ўзнікнення Традыцыі шахтавых магіл на яе тэрыторыі існавала культура Капача, самым вядомым археалагічным помнікам якой з'яўляецца Ла-Кампана каля мексіканскага горада Каліма. Ла-Кампана працягвала выкарыстоўвацца і пазней, калі на яе тэрыторыі таксама ўзніклі пахаванні Традыцыі шахтавых магіл.

Тэўчытланская традыцыя з'яўляецца альбо нашчадкам Традыцыі шахтавых магіл, альбо нават яе сінонімам.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads