Траецкія песні
народныя абрадавыя песні From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Трае́цкія пе́сні[1], сёмушныя песні[1] — песні веснавога цыкла каляндарна-абрадавай паэзіі, што спяваліся на Сёмуху (Тройцу), для якой характэрны культ расліннасці[1]. Вядомы славянскім народам[1].
Вылучаюцца цесна звязаныя з абрадавымі дзеяннямі песні і так званыя прымеркаваныя, сувязь якіх з абрадамі цяжка вызначыць. Сярод абрадавых песень вылучаюцца групы песень: з матывамі ўслаўлення зеляніны (часцей за ўсё, бярозы); пры завіванні вянкоў; кумлення; любоўнай тэматыкі; варажбы на прадказанне лёсу. Асабліва персаніфікаваны ў песнях вобраз бярозы, якая была важным абрадавым атрыбутам.
Мясцовая разнавіднасць траецкіх песень — куставыя песні, галоўным прызначэннем якіх было спрыяць будучаму ўраджаю.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads