Трамвай (фільм, 1966)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Трамва́й» (польск.: Tramwaj) — чорна-белы нямы кінаэцюд, зняты ў 1966 годзе польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім. Рэжысёрскі дэбют Кшыштафа Кеслёўскага.
Remove ads
Сюжэт
Малады чалавек кепска сябе адчувае і пакідае вечарыну. Выйшаўшы на вуліцу, ён даганяе начны трамвай поўны людзей. Праз некаторы час у трамваі застаецца толькі ён і самотная дзяўчына. Маладыя людзі абменьваюцца шэрагам позіркаў, але не знаёмяцца. Хлопец выходзіць на сваім прыпынку, але працягвае глядзець на дзяўчыну праз акно трамвая. Тая спіць. Тым часам трамвай адбывае. Хлопец глядзіць услед трамваю і знянацку кінаецца за ім удагонку.
Remove ads
Акцёрскі склад
- Ежы Брашка — хлопец
- Марыя Янец — дзяўчына ў трамваі
Спасылкі
- Трамвай на YouTube
- Трамвай на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Трамвай на сайце «Rotten Tomatoes» (англ.)
- Трамвай на сайце «FilmWeb.pl».
- Трамвай у інтэрнэт-базе польскага кіно «FilmPolski.pl»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads