Транзістар (завод)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Завод «Транзістар» — прадпрыемства ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь. Вытворца паўправадніковых прыбораў і інтэгральных мікрасхем, у т.л. спецыялізаваных — для патрэбаў ВПК і касмічнай галіны.[1] Заснаваны ў 1968 годзе на базе Мінскага лямпавага завода; уваходзіць у склад ААТ «Інтэграл».[2]

Хуткія факты Філіял «Транзістар», Тып ...

Крышталі мікрасхем завода ў 2008 годзе ўжываліся ў кожным другім мабільным тэлефоне, выпушчаным у свеце.[3]

Прадпрыемства з'яўляецца вытворцам мікрапрацэсарнага камплекта серыі 588 — савецкі арыгінальны камплект ІМС, які мае аналагаў. Кадзіроўкі мікрасхем кіруючай памяці камплекта рэалізуюць сістэму каманд мікраЭВМ «Электроніка-60».[4]

Пад канец 1980-х на заводзе выпускаліся мікракантролеры серыі 1835, якія ўваходзілі ў склад мікракамп'ютараў МК-90, МК-92, МС-1504 і г. д.[5], а таксама ўніверсальны 8-разрадны мікрапрацэсар КР1858ВМ3 з сістэмай каманд Z80 (КМАП аналаг Zilog Z80).[6]

Па становішчу на 2012 год завод выпускае папулярныя ў электроннай прамысловасці СССР транзістары КТ315 і КТ361 у корпусе ТО-92, а таксама стабілізатары серыі 78хх.

Сумесна з БДУІР у 2006 годзе на заводзе «Транзістар» створаны філіял кафедры «Электронная тэхніка і тэхналогіі».[7]

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Предприятия оборонного сектора экономики Архівавана 5 лістапада 2012., — Военно-промышленный комитет Республики Беларусь
  2. Интервью генерального директора ОАО «Интеграл», — Журнал «Компоненты и технологии», 2012, №8.
  3. Серия 588 Архівавана 15 кастрычніка 2013., — сайт «Музей электронных раритетов»
  4. Серия 1835 Архівавана 15 кастрычніка 2013., — сайт «Музей электронных раритетов»
  5. Серия 1858, — сайт «Музей электронных раритетов»
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads