Трансаляскінскі нафтаправод

From Wikipedia, the free encyclopedia

Трансаляскінскі нафтаправодmap
Remove ads

Трансаля́скінскі нафтаправо́д[2] (англ.: Trans-Alaska Pipeline System, TAPS) — нафтаправод у ЗША. Перасякае штат Аляска ад радовішча Прадха-Бей на поўначы да порта горада Валдыз на поўдні.

Хуткія факты Трансаляскінскі нафтаправод, Галіна ...

Рашэнне аб будаўніцтве нафтаправода было прынята Кангрэсам ЗША ў выніку пачаўшагася нафтавага крызіса 1973 года і падпісана прэзідэнтам Рычардам Ніксанам 16 лістапада 1973 года. Праект распрацаваў амерыканскі інжынер рускага паходжання Ягор Паўлавіч Папоў. Будаўніцтва пачалося 29 красавіка 1974 года і было скончана 20 чэрвеня 1977 года.

Будаўніцтва Трансаляскінскага нафтаправода вялося ва ўмовах суровага клімату, палярнай ночы, вечнай мерзлаты, высокай сейсмічнасці. Нафтаправод працягласцю 1288 км перасякае каля 800 рэк і рэчак, у тым ліку найбуйнейшую раку Аляскі Юкан, тры горныя хрыбты і тры актыўныя геалагічныя разломы. Трубаправод быў спраектаваны так, каб вытрымаць землетрасенне сілай у 8,5 бала. У зоне вечнай мерзлаты прыкладна палова даўжыні нафтаправода пракладзена над зямлёй на 78 000 спецыяльных апор з кампенсатарамі вышынёй 6 м. Падземныя ўчасткі былі пракладзены на глыбіні ад 2,5 да 5 м. На нафтаправодзе 12 помпавых станцый. Найбольшая прапускная здольнасць 2136 барэляў за суткі.

Будаўніцтва Трансаляскінскага нафтаправода і яго эксплуатацыя паспрыялі развіццю такіх гарадоў Аляскі, як Анкарыдж, Фэрбанкс, Валдыз.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads