Транспартная развязка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тра́нспартная развя́зка[1] — інжынернае збудаванне (комплекс збудаванняў) на скрыжаваннях і прымыканнях аўтамабільных дарог, якое ўключае адзін або некалькі пуцеправодаў і сістэму злучальных адгалінаванняў і забяспечвае бесперабойны рух транспартных сродкаў у розных напрамках.

Транспартныя развязкі будуюцца ў двух або больш узроўнях[1]. Калі дарогі перасякаюцца ў адным узроўні, звычайна ў гэтым месцы робяць кальцавое разгалінаванне.
Асноўныя элементы транспартных развязак[2]:
- праезныя часткі дарог у межах развязкі;
- злучальныя адгалінаванні (з’езды развязак) для забеспячэння злучэння праезных частак перасякальных дарог і забеспячэння магчымасці ажыццяўлення ўезду на праезныя часткі і выезду з іх;
- прымыканні да праезных частак дарог з палосамі разгону;
- адгалінаванні ад галоўных праезных частак дарог з палосам тармажэння перад злучальнымі адгалінаваннямі;
- скразныя размеркавальныя праезды для аддзялення транзітнага патоку транспартных сродкаў ад патоку транспартных сродкаў, якія ўязджаюць на злучальныя адгалінаванні і выязджаюць з іх;
- прыпыначныя палосы;
- штучныя збудаванні (пуцеправод, тунэль, насып, выемка і іншыя[1]);
- тэхнічныя сродкі арганізацыі дарожнага руху (дарожныя знакі, разметка, агароджы і іншыя)[2].
Мяжой транспартнай развязкі з’яўляецца перасячэнне, перпендыкулярнае галоўнай праезнай частцы і праходзіць праз найбольш аддалены элемент развязкі[2].
Адрозніваюць наступныя транспартныя развязкі:
- поўная — забяспечвае неперарыўны рух без перасячэння траекторый транспартных сродкаў;
- няпоўная — на асобных участках развязкі маюцца перасячэнні ў адным узроўні ці адсутнічае магчымасць павароту ў адным з напрамкаў.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads